Аб працоўнай сустрэчы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым

14.03.2024

13 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым па пытаннях падрыхтоўкі да выдання ілюстраванай кнігі «Операция “Багратион”: народные мстители» (працоўная назва). У нарадзе прынялі ўдзел: кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску М.А.Шчоткіна, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і прадстаўнікі выдавецтва «Сегмент». У ходзе правядзення сустрэчы былі абмеркаваны канцэпцыя, структура і неабходныя дадаткі ў кнігу, а таксама пытанні афармлення кнігі. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк азнаёміў высокіх гасцей з архіўнымі матэрыяламі, якія плануецца ўключыць у выданне. У заключэнне сустрэчы Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцаву былі ўручаны выданні «Архивы. Ничего кроме правды», «Сожженные деревни Белоруссии» і «Сожженные деревни России».

 

Інфармацыю падрыхтаваў нам. заг. аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі

Фота: У.Ю. Монзуль

 

Фотогалерея: