Аб прэзентацыі выдання «Архивы. Ничего, кроме правды» на XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

15.03.2024

14 сакавіка 2024 г. у рамках XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання «Архивы. Ничего, кроме правды» — сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА.

Выступаючы на прэзентацыі, першы намеснік генеральнага дырэктара БелТА В.І.Матвееў падкрэсліў, што гэты ўнікальны выдавецкі праект ўяўляе сабой серыю артыкулаў, якія паказваюць сутнасць злачынстваў нацыстаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Асновай для артыкулаў паслужылі дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ).

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ В.Дз.Селяменеў звярнуў увагу на тое, што архіў ужо рэалізаваў шэраг навуковых праектаў па гісторыі генацыда беларускага народа. Улічваючы, што ў апошнія гады ўзрасла цікавасць у грамадскасці да дадзенай тэматыкі, падрыхтоўка навукова-папулярнага выдання асабліва актуальна.

На кніжнай выставе былі прадстаўлены выданні, у падрыхтоўцы якіх прымаў удзел НАРБ: 6-томны праект «Без срока давности. Беларусь», «Хатынская трагедия», «Убийцы Хатыни», «Сожженные деревни Белоруссии (1941—1944)», «У Вас еще есть выбор...».

 

Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый М.Я.Тумаш

 

Фотогалерея: