Кніжна-дакументальнай выстава «Асноўны Закон дзяржавы» да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці

15.03.2024

15 сакавіка 2024 года Нацыянальны архіу сумесна  с Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавал  выставу «Асноўны Закон дзяржавы», прымеркаваную да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 г. Яна з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

Вялікае значэнне мае абноўленая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. У ёй замацаваны такія ўніверсальныя каштоўнасці, як чалавек, яго правы і свабоды, суверэнітэт, народаўладдзе, вяршэнства права, сацыяльная справядлівасць, роўнасць усіх перад законам. Прапісаны абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, культурнай і духоўнай спадчыны.

Кніжна-дакументальная выстаўка ўключае каля 60  кніг і дакументаў, якія адлюстроўваюць храналогію падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі нашай дзяржавы, унясенне змяненняў і дапаўненняў у яе ў сувязі з палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі зменамі.

У ліку прадстаўленых архіўных дакументаў – копіі праектаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1993 і 1994 гг., копіі пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пратаколы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і інш. дакументы.

Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – той фундамент, які дае арыенціры далейшага развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. Запрашаем кожнага азнаёміцца з экспазіцыяй, каб разумець сутнасць і значэнне Асноўнага Закону нашай дзяржавы, актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі і паважаць законы сваёй краіны.

 

Інфармацыя падрыхтавана заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка

Фотогалерея: