Аб удзеле супрацоўнікаў НАРБ у Міжнароднай канферэнцыі «Беларусь — Арменія: старонкі гісторыі»
22.04.202418—19 красавіка 2024 г. супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь — Арменія: старонкі гісторыі», якая праходзіла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і была арганізавана сумесна з Інстытутам археалогіі і этнаграфіі НАН Рэспублікі Арменія, Пасольствам Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, Фондам развіцця і падтрымкі арменаведчых даследаванняў «АНІВ».
18 красавіка ў працы пленарнага пасяджэння прыняў удзел дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк. Адным з мадэратараў другога пасяджэння «Гісторыя беларуска-армянскіх культурных сувязяў: новы час» выступіў вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, к.г.н. В.П. Гарматны.
19 красавіка праходзіла праца трэцяга пасяджэння «Гісторыя беларуска-армянскіх культурных сувязяў: навейшы час». На ім выступілі: навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.М. Агеенка (даклад «Армяне ў дакументах партыйнага комплексу Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь 1917—1991»); малодшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела, к.г.н. В.М. Бароўская (даклад «Роля паўнамоцных прадстаўнікоў РСФСР (СССР) у Польшчы Л.М. Карахана і Я.Х. Даўцяна ў развіцці савецка-польскіх узаемаадносін 1921—1939 гг.»), яна ж выступіла адным з мадэратараў трэцяга пасяджэння; вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, к.г.н. В.П. Гарматны (даклад «Беларуска-армянскія футбольныя сувязі 1991—2024»). У завочным фармаце ў працы канферэнцыі прыняў удзел намеснік дырэктара архіва, к.г.н. С.В. Кулінок (даклад «Незаслужана забыты начальнік штаба: В.М. Айрапетаў і яго баявы лёс»).
Інфармацыя падрыхтавана навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.М.Агеенка