Аб працоўнай сустрэчы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым

23.04.2024

23 красавіка 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася сустрэча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым па пытаннях падрыхтоўкі да выдання ілюстраванай кнігі «Операция “Багратион”: народные мстители» (працоўная назва). У нарадзе прынялі ўдзел: кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску М.А.Шчоткіна, намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску У.Г.Жэўняк, саветнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску А.П.Брыгадзін, прэс-сакратар М.І.Максіменкоў, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і прадстаўнікі выдавецтва «Сегмент». У ходзе правядзення сустрэчы былі абмеркаваны канцэпцыя, структура і неабходныя дадаткі ў кнігу, а таксама новыя пытанні афармлення кнігі. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк азнаёміў высокіх гасцей з архіўнымі матэрыяламі, якія плануецца ўключыць у выданне.

Фота: У.Ю.Монзуль

Фотогалерея: