Праходзiць ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў»

23.05.2024

23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) праходзіць  ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў». У яе працы прымаюць удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў, прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі) і абласных (Дзяржаўныя архівы Віцебскай і Магілёўскай абласцей) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (Інстытут упраўленчых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), Літаратурнага  музея Максіма Багдановіча, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Міжнародны складнік мерапрыемства прадставілі вучоныя з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Цэнтра гісторыі расійскай навукі і навукова-тэхнічнага развіцця Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта.

 

Iнфармацыя падрыхтавана Агеенка Т.М.

Фота : Монзуль У.Ю.

 

Фотогалерея: