Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

10.06.2024

7 чэрвеня 2024 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня архіваў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адкрыў дзверы для ўсіх жадаючых пазнаёміцца з яго дзейнасцю. У гэты дзень архіў правёў шэраг мерапрыемстваў.

Была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Прастакова рассказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва па камплектаванню яга архiўнымi дакументамі. Госці наведалі чытальную залу i архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, матэрыяламі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію беларусаў, фотаздымкамi разбураных нацыстамi беларускiх гарадоў, іншымi матэрыяламi.

В.а. загадчыка аддзела публікацый Т.М.Агеенка прачытала лекцыю «Генеалагічныя крыніцы ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь», пад час якой расказала аб інфармацыйным патэнцыяле фондаў архіва пры пошуку звестак біяграфічнага характару, складаннi гісторыі сваёй сям’і. Напрыканцы лекцыi выступоўца адказала на пытанні ўсiх прысутных.

 

Матэрыял падрыхтаваны в.а. загадчыка аддзела публiкацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: