Аб правядзенні IV Скалабанаўскіх чытанняў
20.11.202520 лістапада 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыліся IV Скалабанаўскія чытанні «Асэнсаванне мінулага і сучаснага праз дакументальныя сведчанні».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў; загадчык кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), д.г.н., прафесар С.М.Ходзін; начальнік аддзела ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь П.В.Скалабан, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.
На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады прафесара кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, к.г.н., прафесара М.Ф.Шумейкі («Архивы в контексте сохранения исторической памяти»); вядучага навуковага супрацоўніка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ), к.г.н. В.В.Волкавай («Дакументы фондаў Камісій па ацэнцы і ліквідацыі ваенных страт, нанесеных у гады Першай сусветнай вайны насельніцтву, польскага Цэнтральнага ліквідацыйнага ўпраўлення як крыніца па гісторыі нямецкай акупацыі Беларусі (паводле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна)»); намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінка («Информативный потенциал “партизанских фондов” НАРБ по изучению истории Великой Отечественной войны»).
У працы секцый прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, НГАБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва), абласных (Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці), занальных (Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (БДУ, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), Віцебскага кадэцкага вучылішча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, краязнаўцы і даследчыкі.
Міжнародны складнік мерапрыемства — даследчыкі з Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Цэнтра дакументацыі грамадскіх арганізацый Свярдлоўскай вобласці, Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці. Усяго ў канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 30 чалавек.
Напярэдадні чытанняў супрацоўнікі аддзела публікацый НАРБ пабывалі на месцы пахавання В.У.Скалабана, усклалі кветкі.
Інфармацыю падрыхтаваў навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.У.Пецюкевіч.