Аб правядзенні V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог: Роля жанчын у навейшай гісторыі Беларусі»
22.05.202621 мая 2026 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ) адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архіўны дыялог: Роля жанчын у навейшай гісторыі Беларусі».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Алег Леанідавіч адзначыў, што канферэнцыя «Архіўны дыялог» стала фактычна агульнаархіўнай у Рэспубліцы Беларусь. У навуковым форуме таксама прымаюць удзел архівісты з Расіі і Узбекістана. З 70 пададзеных у гэтым годзе заявак больш за 30 — ад архівістаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, д.г.н., прафесар В.В.Даніловіч; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Ф.Гігін; загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей — БДУ), д.г.н., прафесар С.М.Ходзін; дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.
На пленарным пасяджэнні ў фармаце відэадакладаў прагучалі выступленні кіраўніка Інфармацыйнай службы Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан, доктара філасофіі па гістарычных навуках А.А.Аліева («Источниковедческий потенциал устной истории и цифровых архивов в изучении новейшей истории (на примере Узбекистана и стран постсоветского пространства)»); прафесара кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, д.г.н., прафесара У.В.Здановіча («Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: адлюстраванне праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі»). Перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесар А.А.Гужалоўскі («Фарміраванне «новай жанчыны» ў БССР у 1919—1929 гг.»).
За вялікі ўнёсак у папулярызацыю дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Падзякай НАРБ былі ўзнагароджаны вядучы навуковы супрацоўнік сектара ўліку і захоўвання фонду М.Багдановіча Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І.В.Мышкавец і вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці С.М.Мясаедава, Ганаровымі граматамі НАРБ — намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.У.Буевіч і прафесар Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, д.г.н. А.Я.Краснажонава.
Праца канферэнцыі была арганізавана ў чатырох секцыях: «Архіўная справа на Беларусі ў ХХ—ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка», «Крыніцазнаўчы патэнцыял дакументаў па навейшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы (першая палова ХХ ст.)», «Вялікая Айчынная вайна ў адлюстраванні гістарычных крыніц», «Архіўныя дакументы як крыніца вывучэння гістарычных падзей (1944—2000-я гг.)».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Нацыянальны гістарычны архіў у г.Гродна), абласных (Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці), занальных (Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае) архіўных устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна), Акадэміi адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), дзяржаўных устаноў адукацыі (Віцебскае кадэцкае вучылішча, Ліцэй імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, музеяў (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурны музей Максіма Багдановіча).
Міжнародны складнік пляцоўкі — даследчыкі Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі імя С.І.Вавілава Расійскай акадэміі навук, Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, Марыйскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі імя В.М.Васільева, Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці, Цэнтра дакументацыі грамадскіх арганізацый Свярдлоўскай вобласці, Дзяржаўнага архіва Пскоўскай вобласці, Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан. Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 70 чалавек.
Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка артыкулаў.
Шчыра дзякуем усім удзельнікам і гасцям навуковага форуму !
Матэрыял падрыхтаваны навуковым супрацоўнікам аддзела публікацый Т.У.Пецюкевіч
Фота: В.В.Адамчык