Фотавыстава "Колеры восені"
06.10.2021Залатая восень ходзіць па гаях,
Золатам прыбрала кроны на дубах.
Пажаўцела лісце трапяткіх асін,
Чырванню палаюць гронкі арабін.
Полымем барвовым разгарэўся клён…
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь дэманструецца фотавыстава “Колеры восені”. Гэтая выстава – падарунак калектыву архіва да прафесіянальнага свята – Дня архiвiста, якi адзначаецца ў восеньскi дзень 6 кастрычнiка, ад беларускіх фатографаў Уладзіміра Каўганава і Міколы Лінніка.
На выставе прадстаўлены 24 фотаздымкі, зробленыя ў розных месцах роднай Беларусі і ў розныя гады. Яны адлюстроўваюць разнакаляровасць і прыгажосць прыроды нашай краіны восеньскай парой. Кожная восень мае сваю адметнасць: сухая ці дажджлівая, ранняя ці позняя… Кожная восень мае свае адценні: у розны час і па рознаму жаўцее лісце, па рознаму праходзіць лістапад... Аутары выставы паспрабавалі паказаць адметнасці восені і ў горадзе і ў вёсцы, на палях і ў барах, на рэчках і азёрах.
Інфармацыя падрыхтавана заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А. Старасценка