"Першы беларускі": да 100-годдзя з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
30.10.2021Вялікі юбілей адзначае ў гэтым годзе адзін з буйнейшых культурных, адукацыйных, навуковых і інавацыйна-вытворчых цэнтраў краіны. 100 год таму назад 30 кастрычніка 1921 г. адчыніў дзверы для сваіх першых студэнтаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Стварэнне ўніверсітэта ў Беларусі стала сапраўднай нацыянальнай падзеяй ХХ ст. На базе яго факультэтаў у 1930–1932 гг. былі заснаваны Мінскі медыцынскі інстытут, Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, Мінскі юрыдычны інстытут i шэраг галіновых вышэйшых навучальных ўстаноў, якія ў 1933 г. увайшлі ў склад Беларускага палітэхнічнага інстытута.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на шасці факультэтах універсітэта вучыліся больш за дзве тысячы студэнтаў, прафесарска-выкладчыцкі склад налічваў 150 чалавек.
Да 100-годдзя з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана выстаўка "Першы беларускі".
Выстава ўзгадвае раннія "старонкі жыцця" ўніверсітэта, калі закладваўся яго падмурак, з’явіліся першыя факультэты, у аўдыторыі прыйшлі першыя студэнты, у Мінск прыехала першая кагорта ўніверсітэцкіх прафесараў. Пачалі выпускацца першыя студэнцкія газеты і часопісы, было створана навуковае таварыства БДУ і пачалі актыўна выдавацца разнастайныя навуковыя працы, з’явіліся першыя выпускнікі і першыя аспіранты. На выставе экспануюцца арыгіналы архіўных дакументаў аб заснаванні ўніверсітэта 1919–1921 гг. з фондаў Нацыянальнага архіва Республiкi Беларусь: Пастанова Прэзідыума ЦВК аб адкрыцці ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Пратакол №1 нарады па арганізацыі дзяржаўнага ўніверсітэта Беларусі ад 22 сакавіка 1919 года.
Выстава працуе на трэцім паверсе кальцавога калідора Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.
Інфармацыя падрыхтавана заг. аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А. Старасценка