ІІ міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава"

11.11.2021

Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у ІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава", якая праходзіла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 11-12 лістапада 2021 г.

11 лістапада ў змешаным фармаце (анлайн і вочна) была арганізавана праца 6 секцый. Дырэктарам архіва А.К.Дземянюком сумесна з загадчыкам аддзела публікацый, кандыдатам гістарычных навук С.В.Кулінком быў прадстаўлены даклад «Преступления нацистов и их пособников против гражданского населения Гродненщины в годы Великой Отечественной войны (по документам НАРБ)».

Т.М.Агеенка, навуковы супрацоўнік аддзела публікацый, выступіла з дакладам "Дакументы архіўнага фонда "Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі" як крыніца па гісторыі нямецкага насельніцтва БССР у міжваенны перыяд".

Архівіст першай катэгорыі аддзела публікацый У.К.Вазнясенскі прадставіў даклад «Падение Волковыска. Бой у деревни Ятвезь 28 июня 1941 г.».

Усе даклады выклікалі цікавасць і актыўнае абмеркаванне.

 

Інфармацыю падрыхтавала навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М.Агеенка

Фотогалерея: