Без тэрміну даўнасці. Беларусь

Дарагія сябры!

 

Архіўныя дакументы захавалі для нашчадкаў праўдзівыя звесткі аб тым, якую высокую цану маюць Вялікая Перамога і мірнае жыццё пасляваенных гадоў.

Сёння наша дзяржава і грамадства свята шануюць і захоўваюць Памяць аб тых гераічных і трагічных старонках нашай гісторыі. Спробы рэвізіі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Рэспубліцы Беларусь разбіваюцца аб глыбокую навуковую аргументацыю вучоных і стойкае непрыняцце грамадствам псеўдагістарычных гіпотэз. Найбольш важкім доказам у любой навуковай спрэчцы з’яўляюцца першакрыніцы — архіўныя дакументы! Менавіта таму ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь такая вялікая ўвага надаецца публікацыі і ўвядзенню ў навуковы абарот дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За апошнія 20 гадоў работнікамі архіва падрыхтавана і апублікавана звыш 60 выданняў (зборнікаў, манаграфій, альбомаў) па розных аспектах вайны.

Кожнае новае дакументальнае выданне, прысвечанае Вялікай Айчыннай вайне, — гэта своеасаблівы помнік мільёнам нашых суайчыннікаў, загінуўшых і жывых, іх мужнасці, стойкасці, патрыятызму і самаахвярнасці, цвёрдай веры ў Перамогу. Валодаючы вялікім вопытам у публікацыі дакументаў ваеннага часу, менавіта Нацыянальны архіў стаў галаўной арганізацыяй пры рэалізацыі шматтомнага фундаментальнага праекта з серыі «Без тэрміну даўнасці» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва Беларусі.

Апублікаваныя дакументы аб ваенных злачынствах — гэта не толькі жудасная спадчына вайны. Гэта жывая памяць нашай краіны, урок і перасцярога сучасным і будучым пакаленням. Сабраны корпус крыніц — неабвержны доказ віны нацыстаў, пацвярджэнне злачынстваў гітлерызму і яго памагатых. За кожнай старонкай зборнікаў — пакуты і боль. Гэтыя сведчанні не маюць тэрміну даўнасці.

Наш абавязак — захоўваць свяшчэнную памяць аб годнасці, вернасці і гонару пакалення пераможцаў, аб гераізме воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, работнікаў тылу, якія паказалі самаадданасць, стойкасць духу і сапраўдную любоў да Радзімы, і перадаваць гэтыя веды будучым пакаленням.

Сур’ёзная праца беларускіх архівістаў, увасобленая ў зборніках дакументаў з серыі «Без тэрміну даўнасці», — гэта вялізны ўнёсак у летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Тысячы дакументальных пацвярджэнняў дазволяць нашым сучаснікам адчуць сэрцам маштаб перанесеных бедстваў і высокую цану Перамогі.

 

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь                                                        А.К.Дземянюк

 

 

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Брестская область» (PDF, 24,7Mb)

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Витебская область» (PDF, 30,5Mb)

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Гомельская область» (PDF, 23,7Mb)

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Гродненская область» (PDF, 32,3Mb)

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Минская область» (PDF, 25,4Mb)

Кніга «Без срока давности. Беларусь. Могилёвская область» (PDF, 23,1Mb)