|
З 31 снежня 2022 г. па 2 студзеня 2023 г. чытальная зала не працуе. 6 студзеня 2023 г. чытальная зала працуе з 9:00 да 15.00. 7 студзеня 2023 г. чытальная зала не працуе – святочны дзень. |
З 1 чэрвеня чытальная зала Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь працуе па графіку:
Панядзелак | з 9.00 да 17.00 |
Аўторак | з 9.00 да 17.00 |
Серада | з 9.00 да 17.00 |
Чацвер | з 9.00 да 17.00 |
Пятніца | з 9.00 да 16.00 |
Субота, нядзеля | выхадныя дні |
Першы панядзелак месяца-санітарны дзень |
З 5 верасня чытальная зала Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь працуе па графіку:
Панядзелак | санітарны дзень |
Аўторак | з 9.00 да 17.00 |
Серада | з 11.00 да 20.00* |
Чацвер | з 9.00 да 17.00 |
Пятніца | з 9.00 да 16.00 |
Субота |
з 09.00 да 14.30 |
Нядзеля | выхадны дзень |
* Звяртаем Вашу ўвагу, што прыём карыстальнікаў спыняецца за 30 хвілін да закрыцця чытальнай залы.
Прыём карыстальнікаў у чытальнай зале Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне 8 (017) 351-05-12.
Пры наведванні чытальнай залы рэкамендуем наведвальнікам выкарыстоўваць сродкі абароны (маскі, пальчаткі).
Электронны заказ на выдачу спраў
Заказ на выдачу спраў у чытальную залу па электроннай пошце reading.hall@mail.ru прымаецца толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў. Дата наведвання чытальнай залы павінна быць узгоднена з работнікам чытальнай залы загадзя па тэл.8(017) 351 05 12.
Звяртаем Вашу ўвагу, што заказ павінен быць аформлены не пазней 2-х працоўных дзён да планаванай даты візіту ў архіў.
Перад наведваннем архіва варта пераканацца ў тым, што ваш заказ прыняты да выканання: на электронную пошту павінна прыйсці апавяшчэнне аб прыняцці замовы, пры яго адсутнасці трэба ўдакладніць пытанне з замовай па тэл. 8(017) 351 05 12.
Абавязковымі элементамі для запаўнення бланкаў з'яўляюцца: прозвішча, ініцыялы карыстальніка; дата наведвання чытальнай залы, тэма даследавання; пошукавыя дадзеныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў у парадку іх ўзрастання); загалоўкі спраў; дата замовы. Заказы, не аформленыя ва ўстаноўленым парадку, да выканання не прымаюцца.
Узор бланка на выдачу дакументаў у чытальную залу Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь спампаваць
Узор запоўненага бланка на выдачу дакументаў у чытальную залу Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь спампаваць
Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 351 05 12
ПАВАЖАНЫЯ КАРЫСТАЛЬНІКІ!
Да працы з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь дапускаюцца карыстальнікі, якія дасягнулі паўналецця і маюць дакумент, які сведчыць асобу. Рэгістрацыя карыстальнікаў адбываецца непасрэдна ў чытальнай зале архіва.
Юрыдычныя асобы (выконваюць службовае заданне) - падаюць ліст ад арганізацый, што скіравалі іх.
Узор накіравання ад арганізацыі
Фізічныя асобы – падаюць асабістую заяву або ліст, дзе ўказваецца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) карыстальніка, пасада, вучонае званне, навуковая ступень, тэма, мэта і храналагічныя рамкі даследавання.
Студэнты і аспіранты, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі, падаюць лісты з арганізацый, якія іх накіравалі, накіраванне з ВНУ.
Афармленне білета ў чытальную залу ажыццяўляецца пры прад'яўленні карыстальнікамі дакументаў, якія пацвярждаюць іх асобу.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 31 жніўня 2022 г. № 119
"Аб зацвярджэнні Правіл работы дзяржаўных архіваў"
РАБОЧАЯ ІНСТРУКЦЫЯ (у фармаце PDF) аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі
ў чытальнай зале дзяржаўнай установы "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь"
Пры наведванні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь фізічна аслабленымі асобамі, а таксама асобамі з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння (з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата, у калясках) для бесперашкоднага перамяшчэння па будынку просім загадзя паведаміць пра дату і час наведвання работніку архіва Шарабайка Дар'і Віктараўне па тэлефоне: 8 (017) 351-05-12