Запыты і паслугі

ЗАПЫТЫ І ПАСЛУГІ 

Паважаныя наведвальнікі сайта! 

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» у адпаведнасці нарматыўнымі праўнымі актамі Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства аказвае паслугі па інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў у адпаведнасці з іх запытамі па выпатрабаванні інфармацыі, якая адклалася ў архіўных дакументах ды змешчана на сталым захоўванні.

Замоўцамі працаў і паслугаў могуць выступаць дзяржаўныя ворганы, юрыдычныя асобы незалежна ад формаў уласнасці, таксама фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне. Запыты  паступаюць у пісьмовай форме (у тым ліку па электроннай пошце) і асабістае на прыёме ў архіве.

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» выконвае тэматычныя, біяграфічныя (разнастайнасць тэматычных запытаў) і запыты сацыяльна-праўнага характару.

Тэматычны запыт – запыт аб прадастаўленні архіўнай інфармацыі па пэўнай праблеме, тэме, падзеі ці факту (аб утварэнні і дзейнасці прадпрыемстваў, пра пераназванне населеных пунктаў, аб станаўленні і развіцці галінаў народнай гаспадаркі, аб гісторыі партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і інш.).

Біяграфічны запыт – запыт аб прадастаўленні архіўнай інфармацыі па канкрэтнай асобе, аб удакладненні фактаў яго біяграфіі (аб удзеле ў партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб узнагароджаннях, аб пражыванні да пачатку і ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб палітычных рэпрэсіях і рэабілітацыі,  аб пацверджанні нацыянальнасці па матэрыялах перапісу насельніцтва 1926 г. і інш.).

Сацыяльна-прававы запыт – запыт аб прадастаўленні архіўнай інфармацыі, звязанай з забеспячэннем законных правоў грамадзянаў. Зазвычай, гэтыя запыты складаюць сферу пенсійнага забеспячэння грамадзянаў, атрыманне імі льготаў, кампенсацый (аб пацверджанні стажу працы, навучання, пра абранне на выбарныя пасады, аб узнагароджаннях і інш.). Запыты, якія паступілі непасрэдна ад грамадзянаў, разглядаюцца як адміністрацыйныя працэдуры. Падрабязней «Адміністрацыйныя працэдуры».

Па выніках разгляду запытаў архіў падае архіўную даведку, архіўную копію, архіўны выпіс або інфармацыйны ліст.

Архіўная даведка – дакумент, што змяшчае (пацвярджае) наяўную ў дакументах архіва інфармацыю па прадмеце запыту з пазначэннем пошукавых дадзеных дакументаў, на падставе якіх ён складзены.

Архіўная копія – запэўнены архівам дакумент, што ўзнаўляе даслоўна тэкст ці выяву архіўнага дакумента, з пазначэннем яго пошукавых дадзеных.

Архіўны выпіс – запэўнены архівам дакумент, што змяшчае даслоўнае ўзнаўленне часткі тэксту архіўнага дакумента ды адносіцца да пэўнага факта, падзеі, асобы, з пазначэннем пошукавых дадзеных архіўнага дакумента.

Інфармацыйны ліст – ліст, які складаецца пры адсутнасці ў архіве дакументаў, патрэбных для выканання запыту сацыяльна-праўнага характару, і інфармацыі пра іх месцазнаходжанне, таксама ў выпадку перасылання запыту для разгляду ў профільную арганізацыю.

Пры звароце ў архіў у запыце ў абавязковым парадку мусяць быць пазначаны :

  • характар запатрабаванай інфармацыі ;
  • мэта атрымання інфармацыі ;
  • аўтарства запыту .

Тэрмін выканання тэматычных (біяграфічных) запытаў – 1 месяц і болей (у залежансці ад складанасці запыту і аб'ёму прагледжаных дакументаў).

Тэрмін выканання запытаў сацыяльна-праўнага характару, што адносяцца па заканадаўстве да адміністрацыйных працэдураў, – 15 дзён, пры патрэбе дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.

Тэматычныя, біяграфічныя запыты выконваюцца на платнай аснове. Падрабязней «Платныя паслугі»

 

Аплату за паслугі архіва можна выканаць:

1. У любым аддзяленні банка на пазабюджэтны разліковы рахунак архіва:

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»
220114, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 116
р/р BY36АКВВ36329000034165100000 у ЦБП № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Мінск, БІК АКВВВY2X, УНП 100646669.
 

2. У любым аддзяленні РУП «Белпошта»;

3. Праз сістэму «Разлік» (АРІП)».

Для аплаты трэба ўвайсці ў сістэму «Разлік» (АРІП) ---> «Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі» ---> «Архівы» ---> «г. Мінск» ---> «Нацыянальны архіў РБ» ---> «ПАСЛУГІ АРХІВА» код паслугі 392901.

 

Пры асабістым звароце ў архіў за атрыманнем архіўнай даведкі, копіі, выпіскі, інфармацыйнага ліста пры сабе трэба мець наступныя дакументы: пасведчанне асобы (пашпарт), працоўную кніжку ці яе копію, пасведчанне да ўзнагарод (для пацверджання стажу, заработнай платы, узнагароджання), даверанасць (у выпадку прадстаўлення інтарэсаў іншай зацікаўленай асобы).

Звяртаем Вашу ўвагу: актавых запісаў пра народзіны, смерць, рэгістрацыю шлюбу ў Нацыянальным архіве няма. Рэкамендуем звяртацца па месцы рэгістрацыі актавых запісаў (у абласныя, раённыя, гарадскія аддзелы ЗАГС ці абласныя, гарадскія архівы ЗАГС); для аднаўлення актавых запісаў да 1917 г. рэкамендуем звяртацца ў Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь ці Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Горадня.

 

Прыём наведвальнікаў у архіве па выкананні тэматычных (біяграфічных), сацыяльна-праўных запытаў, што адносяцца да заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах:

 

Панядзелак: 8.00 – 17.30
Аўторак: 8.00 – 17.30
Серада: 8.30 – 20.00
Чацвер: 8.00 – 17.30
Пятніца: 8.00 – 16.15
Перапынак на абед: 12.30 – 13.15
Субота, нядзеля – выхадныя дні

 

Тэлефоны для кансультацый (панядзелак - чацвер з 8.30 да 17.30; пятніца з 8.30 да 16.15; перапынак на абед - 12.30-13.15):

 

Тэл. 8 (017) 353-49-37 Сектар па працы з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (аб удзеле ў партызанскім і падпольным руху, аб знаходжанні ў месцах прымусовага ўтрымання, пражыванні на акупаванай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны);

 

Тэл. 8 (017) 325-49-87 Сектар па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў (аб пацвярджэнні працоўнага стажу; заработнай плаце; аб навучанні; узнагароджанні (для афармлення пенсіі), аб перапісе насельніцтва і інш.).

 

Від запытаў

Якія неабходны звесткі

Аб удзеле ў партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паслуга прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове для непасрэдных удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху, іх бліжэйшых сваякоў (муж, жонка) або для зацікаўленых арганізацый, якія выконваюць свае функцыі ў рамках заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Звяртаем Вашу ўвагу: дакументы аб удзеле ў баявых дзеяннях у складзе Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь ня мае.

 

Рэкамендуем звяртацца ў ЦАМА: РФ, Маскоўская вобласць, г. Падольск, вул. Кірава 74

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), месца народзінаў, месца пражывання (на 22.06.1941 г.), назва партызанскага фарміравання і/або падпольнай групы (арганізацыі), час удзелу, пазначыць раён дзеяння (населены пункт, вобласць). Прозвішча, імя каманднага складу або шараговых таварышаў па службе.

Аб пацверджанні факта навучання

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), месца народзінаў, назва навучальнай установы, перыяд навучання, месца знаходжання навучальнай установы, копіі старонак працоўнай кніжкі (пры наяўнасці), мэта атрымання інфармацыі.

Аб стажы працы і / або заработнай плаце

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), месца народзінаў, назва арганізацыі, перыяд працы, месца размяшчэння арганізацыі, копіі старонак працоўнай кніжкі (пры наяўнасці), мэта атрымання інфармацыі.

Аб раскулачванні, пазбаўленні выбарчых правоў, высяленні

ПІІ (у т. л. дзявочае і/або кіраўніка сям'і заяўніка), склад сям'і з указаннем узросту на момант раскулачвання, месца жыхарства (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта і сельскага савета), дата, пазначыць што адбылося: раскулачванне, канфіскацыя маёмасці, высяленне, пазбаўленне выбарчых правоў.

Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за працоўныя заслугі, таксама шматдзетных маці

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), дата народзінаў, месца працы на момант узнагароджання, гады працы. Дзе знаходзілася прадпрыемства (установа, арганізацыя)? Пазначыць раён, горад. Дата ці год узнагароджання. Для даведкі аб узнагароджанні "Медаллю мацярынства" неабходна пазначыць колькасць дзяцей і даты народзінаў дзяцей, пачынаючы з 5-га дзіцяці.

Аб знаходжанні ў месцах прымусовага ўтрымання на акупаванай тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), дата народзінаў/год народзінаў, месца народзінаў, месца жыхарства (з пазначэннем падрабязнай назвы населенага пункта), дата або год калі быў сагнаны, месца адкуль сагнаны, месца/краіна куды быў сагнаны, назва канцлагера/турмы, месцазнаходжанне канцлагера/турмы.

Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), дата народзінаў, назва партызанскага фарміравання і/або падпольнай групы (арганізацыі), час удзелу, пазначыць раён дзеяння (населены пункт, вобласць). Дата ці год узнагароджання.

Аб знаходжанні на акупаванай тэрыторыі Беларусі

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), дата народзінаў/год народзінаў, месца народзінаў, месца або адрэса/адрэсы пражывання на акупаванай тэрыторыі Беларусі, час пражывання.

Аб знаходжанні на прымусовых работах на тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), дата народзінаў/год народзінаў, месца народзінаў, месца жыхарства на момант угону (з указаннем падрабязнай назвы населенага пункта), дата або год калі быў сагнаны, месца адкуль сагнаны, месца/краіна куды быў сагнаны, назва месца/населенага пункта, дзе знаходзіўся на прымусовых працах.

Аб рэпрэсіях і рэабілітацыі (па базе даных "Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі")

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), год народзінаў, месца народзінаў, мэта запыту.

Аб матэрыялах Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г.

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), склад сям'і з пазначэннем узросту, адрэса/месца жыхарства на момант перапісу (з пазначэннем падрабязнай назвы населенага пункта і сельскага савета).

Аб атрыманні кампенсацыйных выплатаў па фондзе "Узаемаразуменне і замірэнне"

ПІІ (у т. л. дзявочае прозвішча), адрэса/месца жыхарства.