Беларускае таварыства архівістаў

26 верасня 1990 г. у г. Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні «Беларускага таварыства архівістаў» (БТА). Быў зацверджаны Статут, які зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 25.01.1991 (пасведчанне аб рэгістрацыі № 41).

У адпаведнасці са статутнымі мэтамі дзейнасць БТА ўключае ўсялякі клопат аб захаванні, прымнажэнні, выкарыстанні дакументальных багаццяў Рэспублікі Беларусь, абуджэнне цікавасці да гістарычнага мінулага і выхаванне на гэтай аснове любові да роднага краю, павышэнне прафесійнага ўзроўню архівістаў, прэстыжнасці прафесіі.

БТА садзейнічае пашырэнню прафесійных і навуковых сувязей паміж архіўнымі ўстановамі, архівістамі і ветэранамі архіўнай справы Беларусі і замежных краін.

У ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ) створана і актыўна дзейнічае пяврічная арганізацыя БТА ў колькасці 17 чалавек. Асноўныя напрамкі работы пярвічнай арганізацыі БТА ў НАРБ звязаны з папулярызацыяй архіўных дакументаў з дапамогай выставачнай і публікацыйнай дзейнасці, інфармаваннем грамадскасці аб рабоце архіва і прафесіі архівіста, правядзеннем і ўдзелам у навуковых і навукова-практычных мерапрыемствах.

Кантакты
Старшыня ГА «БТА»
Тэл.: 8 (017) 306 54 02
Скамарошчанка М.М.
Вучоны сакратар ГА «БТА»
Старшыня пярвічнай арганізацыі                    
ГА «БТА» у НАРБ             
Тэл.: 8 (017) 374 59 14
Кулінок С.В.
Намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі
ГА «БТА» у НАРБ  
Тэл.: 8 (017) 373 59 10
Стуканава А.А.