З 2 студзеня 2023 г. уступіў у сілу зменены Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", які ўстанаўлівае магчымасць падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў ) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Падача электронных зваротаў у ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь" ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: обращения.бел
Паважаныя карыстальнікі!
Перш, чым адпраўляць электронны зварот у ДУ "Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь", азнаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да зваротаў. Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў".
Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы (калі ёсць), упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Звяртаем увагу, для атрымання інфармацыі з архіўных дакументаў па пытаннях:
аб удзеле ў партызанскім і падпольным руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб знаходжанні ў месцах прымусовага ўтрымання на акупаванай тэрыторыі Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, аб знаходжанні на акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб знаходжанні на прымусовых работах Беларусі і ў краінах Еўропы ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, аб рэпрэсіях і рэабілітацыі (па базе дадзеных "Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі"), аб матэрыялах Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 гг., раскулачванні, пазбаўленні выбарчых правоў, высяленні, перайдзіце па спасылцы --> Запыты і паслугі
Для пацверджання факта вучобы, стажу працы і/або заработнай платы, а таксама аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі шматдзетных маці з мэтай афармлення працоўных пенсій і іншых сацыяльных выплат, перайдзіце па спасылцы --> Адміністрацыйныя працэдуры